Стыпендыі ўрада Швейцарыі (2016-2017)

Урад Швейцарыі прапануе стыпендыі для замежных навукоўцаў і творцаў на 2016-2017 акадэмічны год.

Прапановы вагаюцца ў залежнасці ад краіны. Спіс краін можна паглядзець тут.

Стыпендыі прызначаны для выпускнікоў універсітэтаў для даследчай і навуковай працы ў швейцарскім універсітэце/інстытуце. Стыпендыі вызваляюць ад платы за навучанне, ўключаюць страхаванне, штомесячныя выплаты на выдаткі, грашовую падтрымку на пражыванне, пакрываюць кошт авіябілетаў (у залежнасці ад краіны).

Урад Швейцарыі прапануе стыпендыі для беларускіх даследчыкаў, дактарантаў і навукоўцаў:

- Research Scholarships,

- PhD Scholarships,

- Postdoctoral Scholarships.

 

Дэдлайн для кандыдатаў з Беларусі - 7 снежня 2015 года.

Дадатковая инфармацыя - тут.

 

Паводле: Edu-Active.com.