Стыпендыі ўрада Польшчы для маладых навукоўцаў

Польскі ўрад выдаткоўвае стыпендыі на 2016-2017 акадэмічны год для маладых даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Азербайджана, Расіі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана.

Стыпендыя прызначана для навуковых даследаванняў у польскіх універсітэтах з верасня 2016 года па чэрвень 2017 года і складае 1350 польскіх злотых.

Поўны тэрмін інтэрнатуры разам з курсам польскай мовы складае 10 месяцаў. Магчымы працяг тэрміну стыпендыяльнай праграмы - да 31 ліпеня 2017 года.

Даследчыкі, якія недастаткова добра валодаюць польскай мовай, могуць распачаць праграму цягам у 12 месяцаў 1 жніўня 2016 года. Перыяд даследаванняў у польскіх вышэйшых навучальных установах будзе з 1 кастрычніка 2016 года па 30 чэрвеня 2017.

Дэдлайн для суіскальнікаў - 1 сакавіка 2016 года. Падрабязная інфармацыя - тут.

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на е-мэйл: stypendia.studium@uw.edu.pl.

 

Паводле Edu-Active.com.