Стыпендыі ўрада Чэхіі для замежнікаў 2016-2017

Падаць заяўку на стыпендыю ўрада Чэхіі могуць студэнты замежных універсітэтаў/каледжаў, выпускнікі або дактаранты (выключна даследчыкі-выкладчыкі ўніверсітэтаў), якія жадаюць навучацца або весці даследчую працу ў чэшскай вышэйшай навучальнай установе. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы вагаецца ад 2-х да 10-ці месяцаў (у залежнасці ад міжўрадавых дамоў краіны).

Стыпендыя можа быць выкарыстана для даследчага візіту, адукацыйных курсаў па выбары, незалежных даследаванняў, навучальных візітаў, калі яны ўваходзяць у стандартную навучальную праграму.

Штомесячная стыпендыя на 2016-2017 акадэмічны год складае 9 тыс. чэшскіх крон для немагістрантаў і 9,5 тыс. чэшскіх крон для магістрантаў. Стыпендыяты вызваляюцца ад аплаты навучання. У межах праграмы прапануецца недарагое пражыванне ў студэнцкім інтэрнаце і харчаванне. Медыцынскае абслугоўванне стыпендыятаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Еўразвязу, аказваецца адпаведна міжурадавым дамовам і пагадненням.

 

Як падаць заяўку ?

Дакументы суіскальнікаў мусяць быць пададзены ў Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхіі замежнымі інстытуцыямі (звычайна дзяржаўнымі агентствамі) альбо Амбасадамі Чэхіі за мяжой. Індывідуальныя заяўкі суіскальнікаў, дасланыя наўпрост у Міністэрства, разглядацца не будуць.

Студэнты/выпускнікі факультэтаў мастацтваў мусяць дадаць да заяўкі творчую працу (фатаграфіі, відэа- ці аўдыёзапісы, музычнае выкананне і г.д.

Заяўкі на стыпендыю падаюцца анлайн. Форму заяўкі можна знайсці тут. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на гэтай вэб-старонцы і на сайце Міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхіі. Гл. таксама "Распараджэнне аб назначэнні стыпендый ўрада Чэшскай Рэспублікі".

 

Паводле Edu-Active.com.