Стыпендыі Урада Чэхіі (2013-2018)

Урад Чэхіі прапануе шэраг стыпендый для навучання не-грамадзянаў Еўразвязу ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі Чэхіі.

Урадавая стыпендыяльная праграма дае магчымасць атрымаць адукацыю на чэшскай і на ангельскай мовах. На чэскай мове даступныя праграмы ўсіх узроўняў (бакалаўрыят, магістратура, дактарантура), а таксама падрыхтоўчыя моўныя курсы. На ангельскай мове прадстаўлены толькі праграмы магістратуры і дактарантуры ў сферах эканомікі, сельскай гаспадаркі, інфарматыкі, экалогіі і энэргетыкі.

 Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі, звязаныя са знаходжаннем і навучэннем у Чэхіі. На дадзены момент сума стыпендыі бакалаўраў і магістрантаў складае 14 000 крон на месяц (каля 500 эўра), стыпендыя для дактарантаў - 15 000 крон (каля 540 эўра). Выдаткі на падарожжа аплочвае вучэбная ўстанова, дзе будзе навучацца стыпендыят, ці сам удзельнік праграмы са сваіх уласных сродкаў. Заяўка на стыпендыю падаецца праз амбасаду Чэхіі. Рэгістрацыйную форму неабходна запоўніць да 30 верасня. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да Яны Селінгеравай праз e-mail: jana.selingerova@msmt.cz, тэл. +420 234 811 537. Дадатковая інфармацыя - на афіцыйным сайце.

Паводле edu-active.com