Стыпендыі ў Венскай вышэйшай школе фінансаў

Венская вышэйшая школа фінансаў (Аўстрыя) прапануе стыпендыі для навучання па PhD-праграме ў 2016-2017 навучальным годзе. Установа займаецца доктарскай адукацыяй і акадэмічнымі даследаваннямі.

Памер стыпендыi па праграме VGSF складае 2 тыс. еўра штомесяц - пасля выдаткаў на страхаванне, падаткi i iншае стыпендыят будзе мець каля 1450 еўра на месяц - дастатковую суму для жыцця ў Вене.

Неабходныя дакументы:

- CV,

- ліст пра мэты і задачы на час вучобы,

- сертыфікаты ўсіх універсітэцкіх ступеняў,

- выпіска з адзнакамі,

- тэст GRE альбо GMAT,

- пацверджанне валодання ангельскай мовай (TOEFL, IELTS, інш.),

- рэкамендацыйныя лісты.

Дэдлайн падачы анлайн-заяўкі - 12:00 (па мінскім часе) 29 студзеня 2016 года. Апісанне прапановы - тут, спіс дысцыплін - на гэтай старонцы. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, націсніце сюды альбо лістуйце на е-мэйл: office@vgsf.ac.at.

 

Паводле Adukacyja.info.