Стыпендыі ў Славакіі для замежных выкладчыкаў і студэнтаў

У межах Нацыянальнай стыпендыяльнай праграмы Славакіі аказваецца фінансавая падтрымка замежным студэнтам і выкладчыкам універсітэтаў, якія прыязжаюць у Славакію для ўдзелу ў кароткатэрміновых акадэмічных праектах. Стыпендыяльная праграма фінансуецца Міністэрствам адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славакіі.

Заяўкі на стыпендыі на наступны навучальны год прымаюцца да 14:00 (па мінскім часе) 30 красавіка 2015 года.

Месячная стыпендыя складае:

- 350 еўра для студэнтаў універсітэтаў,

- 580 еўра для аспірантаў,

- 580 еўра для выкладчыкаў універсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў і даследчыкаў з досведам працы мінімум 4 гады,

- 850 еўра для выкладчыкаў універсітэтаў, навуковых супрацоўнікаў, творцаў з доктарскай ступенню (ці яго эквівалентам) і даследчыкаў з досведам працы мінімум 10 гадоў,

- 1000 еўра для выкладчыкаў з доктарскай ступенню, універсітэцкіх выкладчыкаў і даследчыкаў з досведам працы больш за 10 гадоў.

Неабходныя дакументы:

  • CV,
  • матывацыйны ліст,
  • падрабязная праграма даследавання,
  • пацверджанне, што заяўнік з’яўляецца студэнтам (выкладчыкам),
  • запрашальны ліст з навучальнай установы Славакіі.

Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове) знаходзіцца тут.

 

Паводле Adukacyja.info.