Стыпендыі ў Калумбійскім універсітэце

Вышэйшая школа журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме "Knight-Bagehot" у галіне бізнэс-журналістыкі. Запрашаюцца журналісты, якія спецыялізуюцца на навінах бізнэсу, эканомікі і фінансаў і маюць 4-гадовы досвед працы.

Стыпендыяты будуць праходзіць курсы на факультэтах журналістыкі, бізнэсу, права і міжнародных адносін Калумбійскага ўніверсітэта. Праграма навучання прадугледжвае сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва карпарацыяў, эканамістамі і навукоўцамі, наведванне брыфінгаў, медыякампаніяў і фінансавых арганізацыяў Нью-Ёрку.

Праграма праходзіць на працягу навучальнага года - з жніўня 2015 па травень 2016 года. У выніку конкурсу будуць адабраныя 10 стыпендыятаў. Праграма ўключае бясплатнае навучанне і пражыванне. У 2016 годзе кожны ўдзельнік праграмы атрымае стыпендыю ў памеры 55 тыс. даляраў ЗША. Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка 2015 года. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.

Паводле Ijnet.org.