Стыпендыі ў бізнэс-школе Абердзін (Злучанае Каралеўства)

  Бізнэс-школа Абердзін (Aberdeen Business School) прапаноўвае 150 стыпендый для выбітных студэнтаў, якія шукаюць магчымасць пакрыць частку навучання ў адной з лепшых бізнэс-школ Злучанага Каралеўства. Да навучання запрашаюцца студэнты са спецыялізацыяй у сферы камунікацый і медыя.
  Узнагароды ў памеры 2000, 1500 ці 1000 фунтаў стэрлінгаў атрымаюць студэнты, якія будуць адпавядаць наступным патрабаванням: рэлевантная вышэйшая адукацыя ў дачыненні да абраных курсаў; адпаведны прафесійны досвед; сабістыя дасягненні, якія паказваюць, што кандыдат мае здольнасць унесці ўклад ва ўніверсітэцкую супольнасць.

Абавязковыя дакументы для заяўкі:

  • скан-копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • скан-копія сертыфіката валодання ангельскай мовай IELTS / TOEFL;
  • скан-копія запрашэння на навучанне з універсітэта.

Дэдлайн падачы заявак - 1 жніўня 2014 года ці 1 снежня 2014 года.

Падрабязная інфармацыя пра праграму -  на сайце.

Паводле http://adukacyja.info