Стыпендыі "Pontica Magna" у Бухарэсце (Румынія)

Каледж Новай Еўропы ў Бухарэсце (Румынія) прапануе маладым даследчыкам, дактарантам, прадстаўнікам медыя, пісьменнікам і творцам з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і Расіі стыпендыі для навучання па праграме "Pontica Magna". (Кандыдатуры з іншых постсавецкіх краін тасама могуць разглядацца.)

Патрабаванне да кандыдатаў - узрост да 40 гадоў.

Стыпендыяты змогуць рэалізаваць уласныя праекты, удзельнічаць у штотыднёвых семінарах і навуковых мерапрыемствах Каледжа. У дадатак да праграмы стыпендыяты атрымаюць магчымасць здзейсніць на працягу месяца даследчую паездку за межы Румыніі ў інстытут па выбары.

Працоўныя мовы - ангельская, французская, нямецкая.

Памер штомесячнай стыпендыі - 750 еўра. Арганізатары аплочваюць пражыванне і транспартныя выдаткі.

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы можа складаць 1 акадэмічны год (10 месяцаў, пачатак - у кастрычніку 2015 года) альбо 1 семестр (з кастрычніка 2015 па сакавік 2016 года).

Каб азнаёміцца з умовамі падачы заявак, націсніце сюды.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку да 28 чэрвеня 2015 года на е-мэйл: applications@nec.ro. Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут.

 

Паводле: Edu-Active.com.