Стыпендыі на даследчыя візіты ў Ельскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты)

Бібліятэка Бейнеке Ельскага ўніверсітэта (ЗША) прапануе абмежаваную колькасць стыпендый для аспірантаў (дактарантаў), якія жадаюць правесці першапачатковае даследаванне для падрыхтоўкі сваёй дысертацыі (доктарскай). Конкурс на атрыманне стыпендый вельмі вялікі: сур'ёзна разглядацца будуць толькі заяўкі кандыдатаў, якія дэманструюць глыбокую патрэбу ў працы з матэрыяламі Бібліятэкі Бейнеке. Стыпендыяльная праграма дзейнічае на працягу 2-3-х месяцаў у перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2017 года. Падчас праходжання рэзідэнцкае праграмы ў ЗША вітаецца ўдзел стыпендыятаў у дзейнасці Ельскага ўніверсітэта. Стыпендыя ўключае пакрыццё выдаткаў на падарожжа ў Нью-Хэйвэн і штомесячнае фінансаванне ў памеры 3 тыс. даляраў ЗША.

Суіскальнікі мусяць прайсці навучанне і здаць іспыты па PhD-праграме і рыхтавацца да правядзення даследавання па ўжо ўзгодненай тэме сваёй дысертацыі.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку і прадставіць кіраўніцтву Бібліятэкі Бейнеке наступныя дакументы:

- CV;

- дэталёвае тлумачэнне сувязі даследавання заяўніка з матэрыяламі Бібліятэкі Бейнеке (максімум 1200 слоў);

- спіс матэрыялаў для даследавання, якія будуць запытвацца ў бібліятэцы падчас стыпендыяльнае праграмы;

- 2 рэкамендацыйныя лісты,адзін з якіх - ад навуковага кіраўніка дысертацыі (дасылаюцца асобамі, якія рэкамендуюць суіскальніка, непасрэдна дырэктару Бібліятэкі Бейнеке - поштай альбо праз е-мэйл);

- узгодненая тэма і план дысертацыі.

Калі заяўка дасылаецца поштай, то падпісаныя рэкамендацыйныя лісты могуць быць уключаны ў агульны пакет дакументаў суіскальніка альбо лісты могуць дасылацца самімі рэкамендавальнікамі.

Паштовыя заяўкі прымаюцца на наступны адрас:

Fellowship Program
Beinecke Rare Book & Manuscript Library
Yale University
P.O. Box 208330
New Haven, CT 06520-8330

Дэдлайн - 18 кастрычніка 2016 года. Падрабязней - тут.

 

Паводле YouthOp.com.