Стыпендыі МЗС Эстоніі ў Талінскім тэхнічным універсітэце

Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Талінскім тэхнічным універсітэце для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Грузіі, Азербайджана.

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - 2 гады, памер штомесячнай стыпендыі складае 400 еўра (стыпендыя выплочваецца на працягу навучальнага года - з 1 верасня па 30 чэрвеня).

Стыпендыі прапануюцца для навучання па наступных праграмах:

- права,

- інжынерыя навакольнага асяроддзя і менеджмэнт,

- прамысловая інжынерыя і менеджмэнт,

- тэхналогія кіравання,

- міжнароднае бізнес-адміністраванне,

- міжнародныя адносіны і еўрапейска-азіяцкія даследаванні,

- праца і арганізацыйная псіхалогія.

Колькасць стыпендый абмежаваная.

Каб падаць заяўку суіскальніка, калі ласка, дашліце сваё матывацыйнае эсэ на е-мэйл: study@ttu.ee (з тэмай ліста "Ministry of Foreign Affairs scholarship - назва праграмы").

У матывацыйным эсэ неабходна пазначыць:

1. назву навучальнай праграмы Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта;

2. прычыны, па якіх Вы абралі Эстонію ў якасці краіны для атрымання адукацыі;

3. падставы выбару навучальнай праграмы;

4. Вашыя планы пасля выпуску й атрымання дыплому.

Патрабавані да файла матывацыйнага эсэ:

- шрыфт Times New Roman, памер сімвалаў 12,

- міжстрокавы інтэрвал 1,5,

- аб'ём максімум 1,5 старонкі,

- назва файла "ІМЯ. ПРОЗВІШЧА".

Апошні дзень падачы заяўкі - 1 траўня 2016 года. Стыпендыяты будуць абвешчаны ў чэрвені 2016 года і атрымаюць паведамленні праз электронную пошту. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле TTU.ee.