Стыпендыі Міністэрства адукацыі і навукі Літвы (2016-2017)

Міністэрства адукацыі і навукі Літвы прапануе стыпендыі на 2016-2017 навучальны год, прызначаныя на:

- кароткатэрміновыя навучальныя візіты,

- ажыццяўленне даследаванняў,

- вывучэнне літоўскай мовы і культуры.

Тэрміны стыпендый вагаюцца ад 1 да 10 месяцаў.

Суіскальнікамі могуць быць выкладчыкі ўніверсітэтаў, даследчыкі, студэнты (пажадана 3-4 курс).

Кандыдаты мусяць пацвердзіць валоданне ангельскай мовай (наяўнасць сертыфіката), атрымаць дазвол літоўскай установы адукацыі.

Стыпендыяты самастойна пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.

Міністэрства адукацыі і навукі Літвы выдаткоўвае стыпендыі выключна на вучобу. З памерам стыпендый можна азнаёміцца тут.

Кандыдаты мусяць даслаць дакументы ў 2-х экзэмплярах:

- арыгінал - у Фундацыю студэнцкіх абменаў і падтрымкі студэнтаў (е-мэйл: state.scholarships@smpf.lt, адрас: Education Exchanges Support Foundation, Rožių al. 2 Vilnius, LT-03106, LITHUANIA; тэл.: +370 5 249 81 89, факс: +370 5 249 71 37),

- копію - у Міністэрства адукацыі Беларусі спадару Герману Артамонаву (е-мэйл: artamonov@minedu.unibel.by, адрас: 220050, Мінск, вул. Савецкая, 9-320, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва; тэл.: (017) 200 71 21, (044) 567 87 08, факс: (017) 222 66 98.

Дэдлайн падачы заяўкі - 1 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы (pdf).

 

Паводле Adukacyja.info.