Стыпендыі Каледжа Новай Еўропы (Бухарэст)

Інстытут перспектыўных даследаванняў Каледжа Новай Еўропы ў Бухарэсце (Румынія) прапануе стыпендыі на 2016-2017 навучальны год.  Запрашаюцца даследчыкі і навукоўцы, якія працуюць у галіне гуманiтарных, грамадскіх i гаспадарчых навук. Стыпендыяты будуць працаваць над асобнымі праектамi, а таксама браць удзел у грамадскiм і навуковым жыццi Каледжа Новай Еўропы.

Тэрміны стыпендыяльнай праграмы:

- 10 месяцаў (1 акадэмічны год),

- 5 месяцаў (1 семестр).

Патрабаваннi да кандыдатаў:

- наяўнасць ступені PhD-ступені,

- добрае валоданне ангельскай мовай.

Перавага надаецца кандыдатам, малодшым за 40 гадоў, якія дагэтуль не былі стыпендыятамі Каледжа Новай Еўропы.

Пакет дакументаў на стыпендыю:

  • актуальнае фота,
  • заяўка, запоўненая на ангельскай, французскай альбо нямецкай мове,
  • мiнiмум 2 рэкамендацыйныя лiсты, якія адпраўляюць рэферанты наўпрост на е-мэйл: applications@nec.ro),
  • копiя PhD-пасведчання.

Заяўкі неабходна дасылаць да 7 снежня 2015 года на е-мэйл: applications@nec.ro. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.