Стыпендыі GFPS на вучобу ў Польшчы

Аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый "GFPS" прымае заяўкі студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўленыя выездам у Польшчу на летні семестр (люты - чэрвень 2016). Прапанова GFPS уключае:

- 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

- стыпендыю памерам 1 450 злотых;

- магчымасць працы над уласным навуковым ці культурніцкім праектам і наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

- апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

- удзел у 3-х семінарах (Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама форуме ў Польшчы).

Кандыдаты мусяць даслаць:

  • запоўненую анкету;
  • матывацыйны ліст (на польскай мове);
  • план побыту ў Польшчы (на польскай мове);
  • даведку з навучальнай установы з пазначэннем сярэдняга бала;
  • сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Заяўкі неабходна дасылаць на е-мэйл: stypendia-by@gfps.pl.

Дэдлайн - 7 лістапада 2015 года.

Паводле Generation.by.