Стыпендыi Герцага Эрнста для даследчыкаў

Фундацыя Fritz Thyssen шукае новых даследчыкаў фонду навуковай бібліятэкі для працы ў Гота / Эрфурце, Германія.

Стыпендыятамі могуць стаць дактаранты і постдактаранты гістарычнага напрамку, а таксама бібліятэказнаўства.
Магчымыя накірункі даследаванняў:
•    культура нямецкіх і еўрапейскіх княжацкіх двароў на прыкладзе Гота;
•    гісторыя выдавецтва і кніжнага гандлю;
•    успрыманне і гісторыя еўрапейскай літаратуры ў XVI-XIX стагоддзях;
•    гісторыя прыродазнаўчых навук (алхімія, астраномія, батаніка);
•    картаграфія і інш.
Каб стаць стыпендыятам фундацыі, трэба даслаць наступныя дакументы:
•    запоўненую заяўку-фармуляр;
•    аўтабіяграфію;
•    сціслы рэферат праекту з абгрунтаваннем неабходнасці даследавання;
•    2 рэкамендацыі праекту;
•    копіі акадэмічных пасведчанняў;
•    спіс навуковых публікацый (калі неабходна).
Заяўкі прымаюцца на электронны адрас: herzogernst@uni-erfurt.de.
Дэдлайн – 15 кастрычніка 2015 года. Выдатнае валоданне нямецкай альбо ангельскай мовамі – абавязковае.
Дадатковая iнфармацыя знаходзіцца тут і тут.
Крыніца: adukacyja.info