Стыпендыі фундацыі Gerda Henkel у Балгарыі

Фундацыя Gerda Henkel прапануе стыпендыі для даследчыкаў-дактарантаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Афганістана, Кітая (пражыванне ў Тыбеце або Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне), Казахстана, Кіргізіі, Манголіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- доктарская ступень у галіне гуманітарных/грамадскіх навук;

- досвед міжнароднай даследчыцкай працы (удзел у праектах або канферэнцыях, публікацыі ў выданнях).

Перавага аддаецца кандыдатам ва ўзросце да 45 год.

Стыпендыя ў Сафійскім цэнтры паслядыпломнай адукацыі складае 750 еўра на месяц, арганізатары забяспечваюць пражыванне, кампенсуюць выдаткі на даследчую працу (100 еўра ў месяц, на даследчую вандроўку - да 1,5 тыс. еўра), а таксама на візу, дарогу і страхоўку (да 850 еўра). Дэдлайн - 1 кастрычніка 2016 года. Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове) - на гэтай старонцы.

 

Паводле Edu-Active.com.