Стыпендыі фонда Конрада Адэнаўэра

Фонд Конрада Адэнаўэра выдаткоўвае стыпендыі для беларусаў для навучання ў Германіі. Вітаюцца кандыдаты, якія скончылі беларускія навучальныя ўстановы і жадаюць працягваць адукацыю ў Германіі альбо з'яўляюцца суіскальнікамі навуковай ступені.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- валоданне нямецкай мовай (узровень В2, нават калі адукацыйны курс на ангельскай);

- узрост да 30 год;

- жаданне працаваць у сваёй роднай краіне - для людзей і грамадства;

- выдатная акадэмічная паспяховасць;

- шырокі кругагляд;

- зацікаўленасць палітычнымі пытаннямі.

Падаць заяўку могуць студэнты й даследчыкі. Пачатак навучання - ў 2016 годзе.

Памеры стыпендыі:

- для студэнтаў - 750 еўра штомесяц;

- для даследчыкаў і суіскальнікаў навуковай ступені - 920 еўра штомесяц.

Кандыдатам неабходна спампаваць заяўку, спіс неабходных дакументаў можна знайсці тут.

Дэдлайн - 31 траўня 2016 года. Дакументы неабходна дасылаць на электронную скрыню: wolfgang.sender@kas.de (спадар Вольфганг Зэндэр). Стыпендыятаў абяруць 15-17 ліпеня 2016 года ў Вільнюсе (Літва). Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.

Кантакты:
Dr. Wolfgang Sender
Country Director Belarus, Konrad Adenauer Foundation
Totoriu g. 21, LT-01121 Vilnius, Lithuania

Phone: +370 5 26 29 475, Fax: +370 5 21 22 294

Mobile Lithuania: +370 656 75 204,

Mobile Germany: +49 178 23 74 311

Skype: wolfgang-sender, wolfgang.sender@kas.de.

Паводле Adukacyja.info.