Стыпендыі Еўрапейскага інстытута глабальных даследаванняў (Базэль)

Еўрапейскі інстытут глабальных даследаванняў пры Базэльскім універсітэце (Швейцарыя) прапануе 3 трохмесячныя стыпендыі на 2017 акадэмічны год (пачатак - увесну або ўвосень). Тэма ў галіне еўрапейскіх глабальных даследаванняў - "Аспрэчванне суверэнітэту: Дзяржаўнасць. Сістэма ўрадавага кіравання. Асамблейнасць". Вітаюцца кандыдаты з доктарскай ступенню, якія ажыццяўлялі даследаванні Еўропы ў глабальным кантэксце.

Еўрапейскі інстытут глабальных даследаванняў ажыццяўляе вывучэнне працэсаў еўрапейскай інтэграцыі, а таксама адносіны, якія фарміруюць сувязі Еўропы з іншымі кантынентамі.

Заяўкі кандыдатаў мусяць адносіцца да аднаго з наступных накірункаў:

  • трансфармацыі ў кіраванні капіталам і эканамічнымі патокамі як цэнтральны элемент для разумення рэструктурызацыі суверэннай улады ў Еўропе і па-за яе межамі;
  • даследаванні ў галіне палітычнай і сацыяльнай тэорыі;
  • рэканфінгурацыя сацыяльных і палітычных адносін як значны фактар будаўніцтва суверэнітэту ў "Глабальнай Еўропе" (у тым ліку бягучы эканамічны і палітычны крызіс у Еўропе ў адносінах да глабальных кантэкстаў);
  • "рэ"-рэгуляванне суверэннай улады (а не "дэ"-рэгуляванне) як ключавая характарыстыка сучасных транснацыянальных працэсаў.

Вітаюцца кандадыты-жанчыны. Кандыдаты мусяць запоўніць заяўку і даслаць яе разам з CV на электронную скрыню: fellowship-eib@unibas.ch.

Дэдлайн - 14 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле MladiInfo.eu.