Стыпендыі "Eiffel Excellence Scholarship" (Францыя)

Студэнты, якія навучаюцца ў магістратуры ці на PhD-праграмах у Францыі, могуць атрымаць фінансавую падтрымку па праграме "Eiffel Excellence Scholarship". Заяўкі на ўдзел у конкурсе стыпендый падаюцца французскімі навучальнымі ўстановамі. Памер стыпендыі для магістрантаў складае 1 181 еўра ў месяц, для PhD – 1 400 еўра.

Патрабаванні да кандыдатаў: 1) нефранцузкае грамадзянства, 2) узрост кандыдата на навучанне ў магістратуры – да 30 гадоў, на PhD – да 35 гадоў, 3) валоданне мовай навучання.

Дэдлайн – 9 студзеня 2015 г.

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы.


Паводле Adukacyja.info.