Стыпендыі для навуковых журналістаў (Злучаныя Штаты)

Журналісты друкаваных, электронных і анлайн-медыя, жадаючыя больш дасканала даследаваць тэматыку эвалюцыі могуць падаць заяўкі на ўдзел у праграме навучання ў Да́рэме (Паўночная Караліна, Злучаныя Штаты).

Нацыянальны цэнтр эвалюцыйнага сінтэзу (NESCent) прымае заяўкі на ўдзел у рэзідэнцкай праграме для журналістаў тэрмінам ад 2-3 тыдняў да 3 месяцаў. Праграма фінансуецца Нацыянальным навуковым фондам, у арганізацыі працы прымаюць удзел Універсітэт Дз'юка, Універсітэт Паўночнай Караліны ў Чапел-Хіл і Ўніверсітэт штата Паўночная Караліна.

Стыпендыяты будуць мець магчымасць пагутарыць з экспертамі сусветнага ўзроўню на тэмы, звязаныя з пытаннямі эвалюцыі, уключаючы эвалюцыю чалавека, эвалюцыйную медыцыну, палеанталогію, біяразнастайнасць, ахову навакольнага асяроддзя, астрабіялогію, змяненне клімату.

Журналісты змогуць прыняць удзел у навуковых канферэнцыях і семінарах.

Абраным стыпендыятам будуць аплочаны транспартныя выдаткі (у абодва бакі), а таксама жытло і харчаванне. Заяўкі прымаюцца да 1 снежня 2014 года.

Для атрымання дадатковай інфармацыі - націсніце сюды.
 

Паводле Ijnet.org.