Стыпендыі для навучання ў Акадэміі DW

Акадэмія DW прымае заяўкі на навучанне ў Боне (Германія) па міжнароднай праграме ў галіне медыя.

Запрашаюцца маладыя журналісты, медыяменеджэры і спецыялісты па камунікацыях з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Для 10-ці ўдзельнікаў праграмы прадугледжаны стыпендыі, якія ўключаюць:

- штомесячнае фінансаванне выдаткаў у памеры 750 еўра,

- аплату пражывання і навучання,

- кампенсацыю авіяпералёту.

Праграма ўключае лекцыі, практыку і даследчую працу ў галіне медыя і развіцця журналістыкі, камунікацый і менеджмэнту медыя.

Дэдлайн - 30 красавіка 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронную скрыню: ims@dw.com. Падрабязная інфармацыя тут.

 

Паводле Edu-Active.com.