Стыпендыі для даследчыкаў грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства 2016

Еўразвяз прапануе стыпендыяльную праграму грамадзянскай супольнасці краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана), у сферы публічнай палітыкі. Стыпендыі выдаткоўваюцца таленавітым прафесіяналам, якія якасна прасоўваюць публічнае абмеркаванне значных пытанняў палітыкі "Ўсходняга партнёрства". Стыпендыяльная праграма рэалізуецца ў межах праекта "Грамадзянская супольнасць. Дыялог дзеля прагрэсу", які фундуецца на сродкі Еўразвяза.

Вітаецца ўдзел маладых даследчыкаў, якія працуюць у грамадзянскім сектары. Узрост удзельнікаў праграмы - да 35 год.

Мэта праграмы - даследаванне асяроддзя і ўмоў для некамерцыйных арганізацый і грамадзянскага сектару ў краінах "Усходняга партнёрства", ролі грамадскіх арганізацый і ўзроўню дыялогу паміж мясцовымі ўрадамі і грамадзянскімі арганізацыямі, да т.п.

Запрашаюцца кандыдаты-даследчыкі, якія выдатна валодаюць ангельскай мовай, валодаюць метадалогіяй сацыяльных даследаванняў, досвед у інтэрпрэтацыі колькасных і якасных дадзеных, інш.

Для заяўкі неабходна даслаць:

  • CV, дзе пазначаны досвед валанцёрства і супрацоўніцтва з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
  • ліст з арганізацыі грамадзянскай супольнасці, да якой мае дачыненне кандыдат;
  • відэа-паведамленне або ліст (максімум 500 слоў) з тлумачэннем, чаму супрацоўніцтва Еўразвязу і краін  "Усходняга партнёрства" значна;
  • кантакты 2-х асоб, якія могуць даць рэкамендацыі і адзначыць прафесіяналізм кандыдата;
  • прыклад папярэдняй даследчай працы;
  • спіс адпаведных публікацый.

Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: info@csdialogue.eu. Дэдлайн - 13 верасня 2016 года. Падрабязнасці - па гэтай спасылцы.

 

Паводле CSdialogue.eu.