Стыпендыі для даследчыкаў у Вюрцбургу (Германія)

Вышэйшая школа натуральных навук у Вюрцбургу (Германія) прапануе некалькі PhD-стыпендый тэрмінам 3 гады.

Стыпендыя ўключае даследчы грант (памерам мінімум 5 тыс. еўра на 1 год) для ўласнага праекта і наведвання канферэнцыяў, фінансаванне навучання, транспартных выдаткаў і г.д.

Даследчыкі маюць магчымасць абраць ментараў, прайсці трэнінг па павышэнні прафесійных навыкаў у навуковай працы.

Вітаюцца: жаданне набыць практычны досвед даследчай працы, прага да сумеснай працы ў міждысцыплiнарным міжнародным асяродку.

Кандыдаты мусяць мець пацверджанне выдатнага валодання вуснай і пісьмовай ангельскай мовай і станоўчыя адзнакі ў папярэдніх ступенях навучання (магістратура, дыплом па спецыяльнасці).

Анлайн-заяўкі прымаюцца да  25 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя пра стыпендыі знаходзіцца тут.

 

Паводле Adukacyja.info.