Стыпендыі для даследчыкаў у Балгарыі

Сафійскі цэнтр паслядыпломнай адукацыі прымае заяўкі на атрыманне стыпендый у Балгарыі на даследчыя праекты ў галіне гуманітарных і сацыяльных дысцыплін. Тэрмін даследчай працы мае складаць ад двух да пяці месяцаў. Праграма разлічана на перыяд з 1 кастрычніка 2015 года па 28 лютага 2016 года.

Стыпендыі для даследчыкаў складаюць 700 еўра ў месяц. Арганізатары фінансуюць правядзенне даследванняў, пражыванне, а таксама авіапералёт.

Патрабаванні да кандыдатаў:
- статус навукоўцы;
- наяўнасць ступені PhD (або эквівалента) ў галіне гуманітарныхці сацыяльных навук;
- вопыт даследчай працы;
- наяўнасць навуковых публікацый.

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анкету, даслаць рэкамендацыю і дадаткова запоўніць дадатковыя звесткі - дакументы на ангельскай мове неабходна да 1 кастрычніка 2014 года даслаць на e-mail: dimov@cas.bg (з тэмай ліста «Advanced Academia Fellowships»). Дадатковыя пытанні - па тэл. + 359 2 9803704, + 359 2 9803662.

Паводле adukacyja.info