Стыпендыі для будучых юрыстаў у Віленскім універсітэце

Студэнты з Беларусі, Украіны і Малдовы могуць удзельнічаць у стыпендыяльнай праграме Інстытута міжнароднага права і права Еўразвязу Віленскага ўніверсітэта. Кандадыты мусяць мець ступень бакалаўра права (альбо адпаведную кваліфікацыю юрыста).

Патрабаванне да кандыдатаў - выдатнае валоданне ангельскай і рускай мовамі. У межах праграмы стыпендыя складае 4,5 тыс. еўра і пакрывае ўвесь кошт навучання.

Кандыдатам неабходна да 1 траўня 2015 года даслаць на е-мэйл llm@tf.vu.lt наступныя дакументы:

- матывацыйны ліст у адвольнай форме (з указаннем назвы ўніверсітэта, у якім Вы навучаліся/навучаецеся),

- рэкамендацыю,

- скан-копію дыплома (транскрыпт).

Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле LL.M.International and European Union Law.