Студыя карысных кампетэнцый (Гродна) шукае спецыяліста па працы з кліентамі

Установа "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый" (Гродна) шукае спецыяліста па працы з кліентамі.

Патрабаванні да кандыдатаў: пісьменнасць; валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі; навыкі працы з "Excel", "Word", "Gmail"; інш.

У абавязкі уваходзіць: дапамога па арганізацыі мерапрыемстваў, узгадненне анонсаў курсаў, апрацоўка заявак і заключэнне дамоў з навучэнцамі, кансультаванне па паслугах, праца з карэспандэнцыяй, распаўсюд інфармацыі пра паслугі, вядзенне сайта арганізацыі і яе рахункаў у сацыяльных сетках, інш.

Графік працы - з 13:00 да 20:00 з панядзелка па пятніцу.

Кандыдаты мусяць да 29 жніўня 2016 года запоўніць анлайн-анкету. Даведкі па тэл.: (033) 634 10 41, праз е-мэйл: EduStudio.Hrodna@gmail.com. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле EduStudio.by.