Student Design Award 2015: Міжнародная прэмія ў галіне дызайну

Студэнты і маладыя спецыялісты запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе дызайнераў Student Design Award 2015. Конкурс існуе з 2008 года і мае мэтай падтрымку і развіццё інавацыйных ідэй у галіне дызайну. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і камандныя (да 4-х чалавек) працы. Конкурсныя працы разглядаюцца ў 7 катэгорыях: прадуктовы дызайн, інтэр'ерны дызайн, мода, камунікацыйны дызайн, упакоўка, сервісны дызайн, фатаграфія.

Агульны прызавы фонд конкурсу складае 30 тысяч еўра. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў траўні 2015 года. Падацца на конкурс могуць студэнты і выпускнікі (не раней 2012 года), якія стварылі свае праекты на працягу апошніх 2-х гадоў. Працы (апісанне, фатаграфіі, відэа) неабходна да 15 снежня 2014 года зарэгістраваць анлайн на вэб-старонцы конкурсу. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: andrea.van-velzen@ifdesign.de (кантактная асоба - Andrea van Velzen).

Паводле Platfor.ma.