Студэнцкая рада: Набор стажораў-юрыстаў для абароны правоў студэнцтва (Беларусь)

Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая рада" запрашае студэнтаў-юрыстаў на стажыроўку.

Вітаецца жаданне карыстацца атрыманымі ведамі і дапамагаць іншым студэнтам!

Стажоры-юрысты маюць магчымасць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па розных пытаннях: паступлення і навучання ва ўніверсітэце, атрымання ільгот, размеркавання і пераразмеркавання, пераводу ў іншы ўніверсітэт і г.д. Стажоры атрымаюць магчымасць удзельнічаць у стварэнні аналітычных матэрыялаў па правах студэнтаў, а таксама ў ажыццяўленні маніторынгу парушэнняў студэнцкіх правоў.

Запрашаюцца студэнты-юрысты, як з першапачатковым досведам кансультавання, так і без яго.

Набор ажыццяўляецца да 21 лютага 2016 года. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: mr.barrister.com@gmail.com, students.rada@gmail.com.

 

 

Паводле Studrada.org.