Студэнцкае самакіраванне: Падтрымка ініцыятыў (Беларусь)

Першы ў Беларусі студэнцкі акселератар ідэй "СтудІдэя" прапануе падрымку існуючых/новых ініцыятыў студэнцтва. Рэалізаваць новыя задумкі дапамогуць ментары "СтудІдэі": юрысты, студэнцкія лідары, журналісты і інш.

Са сваімі прапановамі ў "СтудІдэю" могуць звярнуцца студэнты беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, а таксама студэнцкія арганізацыі і ініцыятывы.

Праграма ёсць бестэрміновай, заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.

Ідэі мусяць адпавядаць аднаму з наступных крытэраў:

- вырашэнне студэнцкай праблемы,

- паляпшэнне якасці адукацыі,

- паляпшэнне ўмоваў навучання (стану навучальных карпусоў, інтэрнатаў),

- развіццё студэнцкага самакіравання,

- кансалідацыя студэнтаў,

- пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі.

- развіццё студэнцкіх сродкаў масавай інфармацыі.

За кансультацыямі можна звяртацца на е-мэйл: StudIdea.by@gmail.com.

 

Паводле Adukacyja.info.