Стратэгічнае планаванне для арганізацый грамадзянскай супольнасці (Беларусь)

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі і Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва) ладзяць конкурс на аказанне паслуг па стратэгічным планаванні для арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці. Дадзены конкурс арганізаваны для ўзмацнення патэнцыялу беларускай праваабарончай супольнасці.

Арганізатары на конкурснай аснове абяруць лепшыя прапановы правядзення мерапрыемстваў па развіцці арганізацый у накірунку стратэгічнага планавання.

Конкурс мае 4 лоты:

Лот 1. Распрацоўка стратэгічнага плана арганізацыі

Распрацоўка стратэгічнага 3-гадовага плана арганізацыі. Уцягненне ў працэс планавання значнай часткі сябраў арганізацыі. Колькасць мерапрыемстваў - 5-7. Тэрмін выканання - 6-9 месяцаў.

 

Лот 2. Распрацоўка стратэгічнага плана арганізацыі

Распрацоўка стратэгічнага 3-гадовага плана арганізацыі. Прымяненне працэдуры апэратыўнага планавання і працы з валанцёрамі ды прыхільнікамі. Колькасць мерапрыемстваў - 5-7. Тэрмін выканання - 6-9 месяцаў.

 

Лот 3. Распрацоўка стратэгічнага плана развіцця рэгіянальных аддзяленняў арганізацыі
Взначэньне патрэбаў і распрацоўка стратэгічнага плана развіцця рэгіянальных аддзяленняў як часткі стратэгіі арганізацыі. Уцягненне ў працэс плянавання значнай часткі сябраў арганізацыі. Колькасць мерапрыемстваў - 15-20. Тэрмін выканання - 3-6 месяцаў.

 

Лот 4. Распрацоўка стратэгічнага плана экспертнай арганізацыі
Вызначэнне стратэгічных прыярытэтаў арганізацыі на бліжэйшыя 3-5 гадоў. Распрацоўка і зацверджанне першага стратэгічнага плана арганізацыі. Уцягненне сябраў арганізацыі ў працэс планавання. Колькасць мерапрыемстваў - 5-7. Тэрмін выканання - 3-6 месяцаў.

 

Максімальны памер фінансавання кожнага лота - 7 тыс. еўра.

 

Патрабаванні да канкурсантаў

Выканаўцамі паслуг могуць быць арганізацыя, ці фізічная асаба, ці група асоб.

Кандыдаты-выканаўцы мусяць адпавядаць наступным крытэрам:

  • працоўны досвед у правядзенні (арганізацыі) мерапрыемстваў па арганізацыйным развіцці - мінімум 10 гадоў;
  • мінімум 5-гадовы досвед у галіне стратэгічнага планавання для арганізацый беларускай грамадзянскай супольнасці;
  • досвед стратэгічнага планавання для арганізацый з рэгіянальнымі аддзяленнямі;
  • веданне і разуменне грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, стану грамадзянскай супольнасці і праблем у галіне абароны правоў чалавека;
  • працоўныя кантакты і сувязі з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
  • здольнасць забяспечыць канфідэнцыяльнасць інфармацыі, атрыманай у працэсе стратэгічнага планавання.

Кандыдат можа падаць заяўкі на адзін або некалькі (ці ўсе) лоты. Крытэры ацэнкі заявак: адпаведнасць патрабаванням, прымальны кошт і якасць паслуг.

У выдаткі на дзейнасць па арганізацыйным развіцці уваходзяць: ганарары экспертаў па арганізацыйным развіцці, мадэратараў ды іншых прыцягнутых спэцыялістаў; выдаткі на правядзенне мерапрыемстваў па стратэгічным планаванні (сустрэчы, кансультацыі ў Мінску, рэгіёнах, пры неабходнасці - за мяжой); транспартныя выдаткі; выдаткі на харчаванне ўдзельнікаў мерапрыемстваў і арэнду памяшканняў для правядзення гэтых мерапрыемстваў; забеспячэнне канцтавараў і адміністрацыйныя выдаткі. (Вітаецца збалансаваны бюджэт, скіраваны на мэты арганізацыйнага развіцця.)

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 14:00 па мінскім часе 20 верасня 2016 года адправіць заяўку і дэталізаваны бюджэт на электронны адрас: planavannie@gmail.com (у фармаце doc, xls або pdf).

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле BelNGO.info.