Стажыроўкі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Міжнародны сакратарыят Парламенцкай асамблеі АБСЕ запрашае аспірантаў ва ўзросце ад 21 года да 26 гадоў з краін Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе на даследчыя стажыроўкі ў Вену і Капенгаген.

ПА АБСЕ выдаткоўвае даследчыя стыпендыі для 8-9 аспірантаў у галіне паліталогіі, права і міжнародных адносін.

Вітаюцца кандыдаты, якія свабодна валодаюць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай і праяўляюць інтарэс да палітычнай сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ, у прыватнасці - у краінах былога Савецкага Саюза. Пажадана дадатковае валоданне адной з афіцыйных моваў АБСЕ: рускай, французскай, нямецкай, італьянскай альбо іспанскай.

У абавязкі стыпендыятаў ўваходзяць:

  • даследчая праца па праектах ПА АБСЕ і праца асістэнтам разам с супрацоўнікамі арганізацыі,
  • падрыхтоўка справаздач для парламенцкіх дэлегацый - для місіяў назіральнікаў на выбарах і падчас візітаў сяброў ПА АБСЕ,
  • удзел у планаванні і арганізацыі сустрэч, праца з камітэтамі Парламенцкай асамблеі, праца з місіямі АБСЕ, дапамога па падрыхтоўцы справаздач,
  • праца ў офісе.

Кандыдаты мусяць запоўніць форму заяўкі, даслаць кароткі суправаджальны ліст, CV, транскрыпт адзнак, 2 рэкамендацыйныя лісты і актуальнае фота на е-мэйл: dana@oscepa.dk, альбо на паштовы адрас:

Dana Bjerregaard
Assistant to the Secretary General
OSCE Parliamentary Assembly
Tordenskjoldsgade 1
1055 Copenhagen K, Denmark

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і штомесячную стыпендыю ў памеры 564 еўра. Тэрмін стыпендый складае 6 месяцаў. Дэдлайн - 1 кастрычніка 2015 года.

Паводле Edu-Active.com