Стажыроўкі ў Мічыганскім універсітэце для журналістаў

Журналісты з досведам працы запрашаюцца на стажыроўку ў Мічыганскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты) па праграме Knight-Wallace Journalism Fellowship. Штогод лепшыя амерыканскія і замежныя журналісты праводзяць навучальны год у гэтым універсітэце. Удзельнікі праграмы распрацоўваюць індывідуальны план навучання, які ўключае наведванне лекцый і актыўнае выкарыстанне іншых рэсурсаў універсітэту.

Звычайна па выніках конкурсу камісія адбірае 12 амерыканскіх і 6 замежных журналістаў. Удзельнікі праграмы павінны ўзяць адпачынак на працы з верасня па красавік, а пасля заканчэння праграмы вярнуцца ў сваю рэдакцыю.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна мець ня менш за 5 гадоў стажу працы ў друкаваных/анлайн-выданнях ці ў тэлэрадыёвяшчанні. Памеры стыпендыі для замежных удзельнікаў вар'іруюцца.

Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2015 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.

 

Паводле Anri.org.ru.