Стажыроўкі ў Цэнтры еўрапейскіх студый імя Вілфрыда Мартэнса

Цэнтр еўрапейскіх студый імя Вілфрыда Мартэнса, заснаваны ў 2007 годзе як афіцыйны аналітычны цэнтр Еўрапейскай Народнай Партыі, прапануе праграмы стажыровак тэрмінам 3-6 месяцаў для выпускнікоў і маладых даследчыкаў.

Праграма дапаможа стажорам даведацца пра дзейнасць Еўрапейскага звязу і пазнаёміцца з працай еўрапейскіх інстытутаў у Бруселі.

Стажоры змогуць узяць удзел у рэалізацыі каротка- і доўгатэрміновых праектаў Цэнтра еўрапейскіх студый імя Вілфрыда Мартэнса: арганізоўваць канферэнцыі, рыхтаваць справаздачы, рэдагаваць публікацыі, аднаўляць сайт, блог, базы дадзеных і г.д.

Арганізатары аплочваюць стыпендыю.

Патрабаванні:

  • дыплом аб вышэйшай адукацыі,
  • акадэмічны досвед у сферы еўрапейскай палітыкі альбо змежных сфераў,
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

Досвед у сферы палітычных даследаванняў і валоданне іншымі мовамі будзе перавагай. Кандыдаты мусяць даслаць дэталізаванае рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронную скрыню (з тэмай электроннага ліста "Internship"): jobs@thinkingeurope.eu

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.

Дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы.

 

Паводле Platfor.ma.