Стажыроўкі ў Асашыэйтэд Прэс

Сусветная інфармацыйная агенцыя "Асашыэйтэд прэс" запрашае студэнтаў на 12-тыднёвую стажыроўку "Global News Internship", якая пройдзе ўлетку 2015 года. Адукацыйная праграма разлічана на студэнтаў, якія зацікаўленыя ў журналістыцы крос-фармату. Да ўдзелу запрашаюцца замежнікі: студэнты бакалаўрыята дзённай формы навучання, магістранты і аспіранты, выпускнікі 2014 года.

Стажоры атрымаюць працу ў бюро навінаў пад кантролем прызначанага ментара і будуць асвятляць тэрміновыя навіны, які распаўсюджваюцца ў медыях па ўсім свеце.

Дакументы, неабходныя для заяўкі:

  • CV і суправаджальны ліст;
  • 3-5 прыкладаў працы (спасылкі на вэб-сайты з кліпамі, відэа, фатаздымкамі і іншымі мультымедыйнымі працамі);
  • рэкамендацыйны ліст з месца папярэдняй стажыроўкі або з рэдакцыі;
  • нарыс на тэму "Associated Press імкнецца рэкрутаваць і затрымаць супрацоўнікоў, валодаючых шырокім спектрам талентаў, досведу, навыкаў і дасягненняў", у якім неабходна апісаць, што Вы здольныя прыўнесці ў кампанію ў якасці інтэрна  (каля 300 словаў).

Стажыроўкі праходзяць у інфармацыйных бюро агенцыі ў Злучаных Штатах, Францыі, Германіі, Таіландзе, Бразіліі, Мексіцы, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Індыі, Паўдзённай Карэі і Японіі.

Падаць заяўку неабходна да 12 студзеня 2015 года тут. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на э-мэйл: internship@ap.org.

Паводле Adukacyja.info.