Стажыроўкі для беларускіх журналістаў у СМІ Ўкраіны

Фонд развіцця СМІ пры падтрымцы MyMedia запрашае беларускіх журналістаў прыняць удзел у праграме міжрэдакцыйнага абмену. У межах гэтай праграмы студэнты факультэтаў журналістыкі і маладыя журналісты (з досведам працы ня больш за 5 гадоў) атрымаюць магчымасць папрацаваць у рэдакцыях СМІ розных рэгіёнаў Украіны, удасканаліць свае прафесійныя навыкі і атрымаць новы досвед.

 

Праграма ўключае:

  1. Аплочваемыя стажыроўкі ў тэле-, радыё-, анлайн- і друкаваных СМІ Ўкраіны (ад 2-х тыдняў да 2-х месяцаў),
  2. Трэнінгі і майстар-класы вядучых украінскіх і замежных медыяэкспертаў, журналістаў і рэдактараў.

Стажыроўкі пройдуць у траўні-чэрвені. Кандыдатам неабходна ліставаць на е-мэйл: mdfoundation2014@gmail.com, пасля запоўніць атрыманую анкету. Дэдлайн - 20 красавіка 2015 года.

 

Паводле BelarusInFocus.info.