Стажыроўкі для беларускіх дзяржслужбоўцаў у Нацыянальнай школе адміністрацыі (Парыж)

Амбасада Францыі ў Беларусі запрашае супрацоўнікаў беларускіх міністэрстваў і ведамстваў на кароткатэрміновыя стажыроўкі ў Нацыянальнай школе адміністрацыі (Францыя).

Адукацыйныя стажыроўкі будуць праходзіць на ангельскай і французскай мове ў Парыжы ў перыяд з лютага па снежань 2017 года.

Патрабаванні да кандыдатаў: мець статус дзяржслужбоўца (работнік бюджэтнай сферы); працоўны стаж мінімум 3 гады; вышэйшая адукацыя; узрост да 45 год; свабодна валодаць адпаведнай замежнай мовай.

Стажыроўкі ахопліваюць розныя сферы дзейнасці. Пры ўзнікненні дадатковых пытанняў, неабходна звярнуцца да Аташэ па ўніверсітэцкім супрацоўніцтве Амбасады Францыі ў Беларусі - спадару Ксав'е Лё Торывелéку (маб.: (044) 479 90 92).

Заяўка кандыдата мусіць уключаць:

  1. Рюзэмэ на рускай і замежнай (ангельскай ці французскай) мове.
  2. Матывацыйны ліст (патлумачыць і абгрунтаваць неабходнасць праходжання стажыроўкі), напісаны ў вольнай форме на мове выкладання курса.

Заяўку неабходна адправіць на электронны адрас: veronika.kovaleva@diplomatie.gouv.fr.

Заяўка кандыдата павінна быць накіравана ў Амбасада Францыі ў Беларусі не пазней за 3 месяцы да пачатка адпаведнага адукацыйнага курса. Увага: для курсаў, якія пачынаюцца ў лютым і сакавіку 2017 года, дакументы неабходна прадставіць тэрмінова.

Этапы адбору кандыдатаў:

- разгляд дакументаў у Амбасадзе;

- сумоўе па тэлефоне (бліжэй да тэрміна пачатка курса);

- прыняцце рашэння пра выдаткоўванне стыпендыі на стажыроўку;

- адпраўка дакументаў у Нацыянальную школу адміністрацыі (для пацверджання заліку на курс);

- у выпадку залічэння - афармленне стыпендыі і стажыроўкі.

 

Да ўвагі кандыдатаў: рашэнне пра выдаткоўванне стыпендый прымае аташэ па ўніверсітэцкім супрацоўніцтве Амбасады Францыі ў Беларусі; рашэнне пра залічэнне на навучальны курс прымае Нацыянальная школа адміністрацыі (Парыж).

 

Віды стыпендый і фінансавання стажыроўкі:

  • стыпендыі па праграме MOST (праезд і выдаткі на тэрыторыі Францыі пакрываюцца за кошт праграмы);
  • стыпендыі ўрада Францыі (стажор або яго ведамства аплочвае выдаткі на вандроўку, выдаткі на тэрыторыі Францыі пакрываюцца стыпендыяй);
  • самастойная аплата навучання (кандыдаты, якія валодаюць неабходнымі фінансавымі сродкамі і не маюць патрэбы ў стыпендыі, могуць прадставіць сваю кандыдатуру наўпрост у Нацыянальную школу адміністрацыі (стажор і яго ведамства самі аплочваюць усе выдаткі: на вандроўку, пражыванне ў Францыі і кошт навучання).

 

Падрабязнасці тут.

 

Крыніца: Амбасада Францыі ў Беларусі