Стажыроўкі для беларусаў у Бундэстагу (Германія)

Маладыя беларусы запрашаюцца на стажыроўкі ў нямецкім парламенце. Дэдлайн падачы заявак - 30 чэрвеня 2015 года.

Стажыроўкі ў Бундэстагу ўключаюць стыпендыю ў памеры 500 еўра ў месяц, пакрыццё выдаткаў на дарогу, страхоўку, забеспячэнне пражывання (бясплатнае месца пражывання альбо кампенсацыю выдаткаў ў памеры 300 еўра штомесяц).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства,
  • узрост: да 30 гадоў (дата нараджэння – пазней за 1 сакавіка 1986),
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр, спецыяліст, магістр),
  • сфера дзейнасці: дзяржаўная служба, медыя, палітыка, НДА, сістэма адукацыі і інш.,
  • добрае валоданне нямецкай мовай,
  • арыентаванне ў нямецкай палітыцы, бізнэсе, гісторыі.

Больш падрабязная інфармацыя і дэталёвы спіс патрабаванняў да заяўкі знаходзіцца на сайце: www.bundestag.de. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на скрыню: info@minsk.diplo.de.

Паводле Adukacyja.info.