Стажыроўка ў сакратарыяце Форума грамадзянскай супольнасці "Уcходняга Партнёрства"

Сакратарыят Форума грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства" у Бруселі (Бельгія) шукае стажора на перыяд ад 4 да 6 месяцаў для супрацы з дырэктарам і камунікацыйным менеджэрам арганізацыі па адміністрацыйных і камунікацыйных пытаннях.

Кандыдат/ка мусіць даслаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронны адрас: applications@eap-csf.eu  (не пазней за поўнач 19 ліпеня 2015 года). Адабраныя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе ў Брусель альбо праінтэрв’юіраваны па скайпе. 

Стажыроўка не аплочваецца. Месца праходжання стажыроўкі – Брусель (Бельгія). Дадатковую інфармацыю, а таксама спіс неабходных кваліфікацый і абавязкаў можна знайсці па гэтай спасылцы.

Крыніца: ENPI-info.eu.