Стажыроўка ў Міжнародным Камітэце Чырвонага Крыжа ў Жэневе

Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа запрашае спецыялістаў ў сферы міжнародных адносінаў і гуманітарных навук прыняць удзел у аплочваемай стажыроўцы на тэму становішча жанчын падчас баявых дзеянняў, а таксама маніторынгу і папярэджання сэксуальнага гвалту падчас вайны. Праца будзе праходзіць у галоўным офісе арганізацыі ў Жэневе, Швейцарыя.

Накіраванасць стажыроўкі - гуманітарная дапамога людзям, якія апынуліся ў зонах канфлікту і баявых дзеянняў.

Патрабаванні да кандыдатаў:
- cтупень магістра па міжнародных адносінах, праву, сацыялогіі ці гендэрных даследаваннях, гісторыі, антрапалогіі або па сумежных дысцыплінах;
- зацікаўленасць у пытаннях гендэра, гуманітарнай дапамогі і дзейнасці Чырвонага Крыжа;
- здольнасць да сінтэзу і аналізу навуковых матэрыялаў;
- жаданне працаваць у камандзе;
- валоданне ангельскай і французскай мовамі.

Пажаданы прафесійны досвед у адзначаных сферах. Вітаюцца кваліфікаваныя кандыдаты-мужчыны з нееўрапейскіх краін (у тым ліку з Беларусі). Працягласць стажыроўкі - 1 год. Фінансавыя ўмовы - заробак 3000 швейцарскіх франкаў на месяц.

Афармленне заяўкі: CV (не больш за 3 лісты) з кантактамі двух асоб, якія могуць даць рэкамендацыі; суправаджальны ліст з апісаннем прафесійнага досведу і матывацыі ўдзелу ў стажыроўцы; прыклад пісьмовай працы (не больш за 4 старонкі). Дакументы дасылаюцца ў адзіным pdf-файле на электронную скрыню ijacobs@icrc.org да 17.00 31 жніўня 2014 года з тэмай: "<прозвішча> <імя> Women and War trainee".

Паводле icrc.org