Стажыроўка ў Еўрапейскай роварнай федэрацыі (Брусель)

Еўрапейскай роварная федэрацыя прапануе 6-месячную стажыроўку "Velo-city" - з сярэдзіны траўня па сярэдзіну лістапада 2016 года, аплочваемую згодна з бельгійскім заканадаўствам (751 еўра на месяц).

"Velo-city" - міжнародная канферэнцыя, якая аб'ядноўвае прыхільнікаў веласіпедаў, спецыялістаў па гарадскім планаванні і транспарце, інжынераў, мясцовых і рэгіянальных палітыкаў, сацыёлагаў, прадстаўнікоў гарадскіх улад, г.д.

У абавязкі інтэрна ўваходзяць:

- дапамога ў падрыхтоўцы "Velo-city",

- удзел у камунікацыі "Velo-city" праз сацыяльныя сеткі,

- дапамога ў лагістыцы, рэгістрацыі і іншай арганізацыйнай працы, звязанай з канферэнцыяй,

- дапамога ў арганізацыі сустрэч (асабіста і анлайн) (расклад, замова харчавання і пражывання ўдзельнікаў і інш.),

- падтрымка каманды падчас вандровак (расклад, палёты, гатэлі, браніраванне і да т.п.),

- падтрымка каманды па разнастайных адміністратыўных задачах, інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вольнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай, дадатковае валоданне адной з еўрапейскіх моў ёсць перавагай,

- навыкі івэнт-менеджменту,

- досвед міжкультурных зносін,

- валоданне MS Office (Word, Excel, PowerPoint, Outlook),

- здольнасць заўважаць дэталі і працаваць у сціслыя тэрміны,

- прыхільнасць каштоўнасцям федэрацыі.
Кандыдаты мусяць мець дазвол на працу ў Еўразвязе, медыцынскую і працоўную страхоўку.

Заяўка мусіць уключаць ліст пра намеры (каля 300 слоў), CV на ангельскай мове (максімум 2 старонкі). Заяўкі прымаюцца праз е-мэйл: z.kruchten@ecf.com (Zoé Kruchten). Тэма ліста - "Velo-city Internship May 2016". Дэдлайн - 21 сакавіка 2016 года.

Абраныя кандыдаты пройдуць інтэрв'ю ў Бруселі ў красавіку 2016 года. Дадатковая інфармацыя - па тэл.: +32 2 880 92 74, е-мэйл: office@ecf.com. Падрабязнасці - тут.
 

Паводле ECF.com.