Стажыроўка для журналістаў у Свабодым універсітэце Берліна

Праграма "Journalisten International-2015" дае магчымасць праходжання 3-месячнай стажыроўкі ў Свабодым універсітэце Берліна. У праграме могуць удзельнічаць студэнты з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі, якія валодаюць нямецкай мовай, вывучаюць германістыку і журналістыку і маюць прафесійны досвед.

Падчас праграмы ўдзельнікі пазнаёмяцца ​​з палітыкай, культурай, эканомікай Германіі і з арганізацыяй працы СМІ ў гэтай краіне.  

Праграма ўключае:

  • тэарэтычныя семінары ў Свабодным універсітэце Берліна,
  • стажыроўку ў рэдакцыях электронных і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на працягу 6 тыдняў,
  • тыднёвае падарожжа па Германіі.

Удзельнікі праграмы атрымаюць стыпендыю (750 € у месяц) і дапамогу на дарожныя выдаткі. Арганізатары прадастаўляюць магчымасць нядорага пражываць ў інтэрнаце.

Пры адборы перавага надаецца навучэнцам 1-га і 2-га гадоў магістратуры, а таксама апошняга года навучання па накірунках «журналістыка» і «германістыка» (абавязкова - падрыхтоўка ў СМІ).

Заяўку на нямецкай мове неабходна выслаць ў офіс Германская службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Маскве па адрасе: Расія, 119313, Масква, Ленінскі праспект, 95а. Адначасова PDF-файл заяўкі неабходна адправіць на e-mail: jil@zedat.fu-berlin.de. Заяўкі прымаюцца да 30 лістапада 2014 года. Падрабязнасці - на сайце.

Паводле baj.by