Стажыроўка для студэнтаў у Airbus (Францыя)

Еўрапейская прамысловая група Airbus Group запрашае замежных студэнтаў прайсці 6-месячную стажыроўку ў галіне лічбавага маркетынгу. Вітаюцца студэнты 1-га або 2-га года навучання ў магістратуры ў галіне гандлю, маркетынгу ды экспарту. Арганізацыя не аплочвае стажыроўку.

Airbus Group шукае актыўных і самастойных кандыдатаў, якія валодаюць першапачатковым досведам пражывання за мяжой (пажадана), добрымі камунікацыйнымі навыкамі і міжасабовымі якасцямі, зацікаўлены ў каманднай працы. Арганізацыя вітае кандыдатаў, якім уласцівы аўтаномнасць, уніклівасць і скрупулёзнасць. Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай мовай на прасунутым узроўні.

Пачатак стажыроўкі - 1-га верасня 2016 года. Стажыроўка праходзіць у Бланьяку (прадмесце Тулузы, Францыя).

У абавязкі стажора ўваходзяць: аналіз трэндаў і эвалюцыі рынкавых сегментаў, аналіз пазіцыі кампаніі ў параўнанні з канкурэнтамі, вызначэнне прыдатных прадуктаў/паслуг, адпаведных рынкаваму тэрміну іх камерцыялізацыі і фактарам поспеху. Дэдлайн падачы заяўкі на стажыроўку - 31 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - тут. Каб падаць кандыдатуру, калі ласка, націсніце сюды.

 

Паводле Youthop.com.