Школа журналістыкі IBB: Медыя-бранч па тэме сторытэлінгу (Мінск)

7 кастрычніка 2016 года Школа журналістыкі IBB ладзіць медыя-бранч "Storytelling: як цікава распавесці любую гісторыю".

Запрашаюцца: журналісты беларускіх СМІ, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, ініцыятыў, да т.п.

Вядоўцы: аўтары праекта "Дом гвалту" - журналістка Дар'я Царык і фатограф Аляксандр Васюковіч; галоўны рэдактар і сузаснавальнік анлайн-выдання CityDog Сяргей Сахараў; , дызайнерка, фатограф, арт-дырэктарка выданняў 34mag i 34travel Кася Сырамалот. Мадэратарка - медыяэксперт Марына Загорская.

Госці медыя-бранчу даведаюцца: што такое стандарт падачы кантэнту "storytelling"; якім чынам яго выкарыстоўваць; як распавесці гісторыю, каб яна выклікала водгук аўдыторыі. На мерапрыемстве можна пазнаёміцца з тэхналогіямі, інструментамі стварэння цікавых гісторый.

Падчас медыя-бранчу можна падзяліцца сваімі ідэямі і аб'яднаць намаганні ў прасоўванні ўласных праектаў.

Удзел бясплатны. Для рэгістрацыі неабходна да 29 верасня 2016 года запоўніць анлайн-заяўку. Колькасць месцаў абмежаваная. Вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў Беларусі. Арганізатары аплочваюць праезд і пражыванне ў Мінску. Даведкі праз е-мэйл: pr@ibb.by, па тэл.: (017) 207 49 72 (спадарыня Таццяна Кноцька). Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Газеты "Праўда", 11, клубны пакой IBB.

 

Паводле IBB-Minsk.by