Школа маладога пісьменніка (Беларусь)

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўсіх ахвочых у Школу маладога пісьменніка.

Запрашаюцца беларусы, старэйшыя за 18 год, якія спрабуюць пісаць прозу і зацікаўленыя ў развіцці сваіх творчых здольнасцей і таленту.

У межах Школы праходзяць майстар-класы славутых беларускіх пісьменнікаў.

Навучанне ладзіцца па суботах (2 разы на месяц). Працяг курсу - 8 месяцаў. Набор у Школу на 2016-2017 навучальны год ідзе да 15 жніўня 2016 года.

Кандыдаты мусяць даслаць (адным файлам Word фармату ".doc"):

- узор свайго празаічнага тэксту любога мастацкага жанру на беларускай альбо рускай мове (памер ад 2-х да 5-ці старонак);

- матывацыйны ліст з тлумачэннем, чаму Вам неабходна навучанне ў Школе.

На першай старонцы файлу-заяўкі неабходна пазначыць: імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-мэйл і кантактны нумар тэлефона.

Заяўкі прымаюцца па электронным адрасе: shkola.pismennika@gmail.com. Удзел у адукацыйным курсе бясплатны.

Больш інфармацыі пра Школу і афармленне заяўкі - на гэтай старонцы.

Сустрэча з выкладчыкамі Школы маладога пісьменніка пройдзе ў Мінску 23 красавіка (субота) 2016 года па адрасе: Мінск, вул. Карла Маркса, 30, Літаратурны музей Петруся Броўкі. Пачатак - а 15-й гадзіне. Уваход вольны. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

Паводле Lit-Bel.org.