Школа экалагічнага актывіста: Трэнінг для трэнераў (Мінск)

Школа экалагічнага актывіста (Мінск) ладзіць трэнінг для трэнераў. Курс адмыслова распрацаваны для жыхароў Беларусі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, сябраў недзяржаўных арганізацый і прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятыў, якія маюць досвед грамадскай, трэнерскай дзейнасці.

Мэта Школы - стварэнне каманды прафесйных трэнераў, якія будуць праводзіць трэнінгі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- інтарэс да пытанняў эка-сяброўскага ладу жыцця, устойлівага развіцця, абароны правоў на здаровае навакольнае асяроддзе;

- здольнасць самастойна вывучаць дадатковыя матэрыялы;

- магчымасць весці трэнінгі Школы экалагічнага актывіста ў якасці стажора.

Вітаюццца кандыдаты, якія валодаюць досведам трэнерскай дзейнасці альбо былі навучэнцамі Школы.

Праграма трэнінгу ўключае:

  • знаёмства з Зялёнай сеткай (мэтамі, структурай і стратэгіяй арганізацыі);
  • знаёмства з канцэпцыяй адукацыі для ўстойлівага развіцця;
  • знаёмства з канцэпцыяй Школы;
  • вывучэнне трэнерскай справы (прынцыпы, метады працы; структура і дызайн трэнінгу; планаванне навучальных праграм);
  • адпрацоўку навыкаў.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 10 сакавіка 2016 года.

13 сакавіка арганізатары абвесцяць склад удзельнікаў трэнінгу.

Трэнінг пройдзе ў Мінску ў два этапы: 18-20 сакавіка і 1-3 красавіка. Стажыроўка ў Школе экалагічнага актывіста адбудзецца ў красавіку-траўні 2016 года.

 

Крыніца: EcoSchool.by.