Школа арт-валанцёраў (Мінск)

27 сакавіка ў 14.00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" запрашае на канферэнцыю "Валанцёрскія ініцыятывы: перспектывы і досвед". Падчас мерапрыемства будзе прэзентавана польская арганізацыя Warsztaty Kultury, а таксама валанцёрскія праграмы на прыкладзе праекту Wolontariat kultury.

Да ўдзелу ў канферэнцыі-сустрэчы запрашаюцца мастацкія інстытуцыі, моладзевыя і экалагічныя арганізацыі. Мэта мерапрыемства - абмен досведам рэалізацыі валанцёрскіх праектаў, абмеркаванне патрэбаў  сацыякультурных і экалагічных ініцыятыў у валанцёрскай падтрымцы, абмяркаванне  магчымасцей партнёрства ў галіне валанцёрства.

Тэмы канферэнцыі:

  • валанцёрскія ініцыятывы, прэзентацыя валанцёрскіх праектаў, досвед валанцёрскіх арганізацыяў,
  • патрэбы інстытуцый у валанцёрскай падтрымцы, кааперацыя і супрацоўніцтва з моладдзю,
  • нефармальная адукацыя ў галіне валанцёрства: рэсурсы і кампетэнцыі.

28-га і 29-га сакавіка з 11.00 па 18.00 для ўдзельнікаў канферэнцыі пройдуць майстар-класы па арганізацыі валанцерскіх праграмаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба даслаць ліст на е-мэйл: hs@ygallery.by. У лісце неабходна пазначыць прозвішчы прадстаўнікоў Вашае арганізацыі на канферэнцыі, а таксама досвед і патрэбы Вашай інстытуцыі ў валанцёрскай працы. 

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 37а (ст. м. "Плошча Перамогi"). Тэлефоны для даведак: (017) 284 53 99, (029) 605 93 20.