Семінар пра міжнародныя механізмы праваабароны (Варшава)

23-26 лістапада 2016 ў Варшаве пройдзе семінар "Практычныя аспекты ўзаемадзеяння грамадзянскай супольнасці з нацыянальнымі і міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека". Семінар ладзіць Хельсінская фундацыя правоў чалавека (Польшча).

Запрашаюцца беларускія юрысты і праваабаронцы, якія карыстаюцца ў працы міжнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека, разумеюць неабходнасць стратэгічнага ды сістэмнага падыходу ў прасоўванні правоў і свабод.  Вітаюцца: кандыдаты, якія ўжо праходзілі адукацыйныя курсы па правах чалавека ці адпаведныя праграмы, што ладзіліся Хельсінскай фундацыяй правоў чалавека ці яе партнёрамі; тыя, хто працаваў над падрыхтоўкай альтэрнатыўных справаздач для Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ці працуе над адпаведнай справаздачай для дамоўных органаў (напрыклад, Камітэта ААН супраць катаванняў).

Удзел бясплатны. Арганізатары пакрываюць выдаткі на вандроўку, забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Наяўнасць візы абавязковая!

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету. Падрабязнасці тут.

 

Паводле BelHelCom