Семінар па стварэнні і рэгістрацыі НДА (Мінск)

Цэнтр прававой трансфармацыі "Lawtrend" і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі 9 чэрвеня 2015 года ладзяць у Мінску семінар-кансультацыю "Стварэнне і рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацый". Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў з Мінска і іншых гарадоў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі.

На семінары будуць прэзентаваны арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый і іх адрозненні ў прававым статусе ды парадку рэгістрацыі згодна з беларускім заканадаўствам.

Удзельнікі семінару атрымаюць поўную інфармацыю адносна практыкі рэгістрацыі ў Беларусі грамадскіх аб’яднанняў, установаў і фондаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў. У далейшым удзельнікі сэмінару будуць мець магчымасць атрымаць кансультацыі па падрыхтоўцы дакумэнтаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамэрцыйных арганізацый, а таксама па іншых прававых пытаннях дзейнасці НДА.

Трэнеры семінару:

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Новавіленская, 38-10, 2-гі паверх (уваход праз дзверы №16). Пачатак а 12-й гадзіне. Працягласць семінару - каля 5-ці гадзін.

Удзельнікі мусяць запоўніць анлайн-анкету да 20:00 4 чэрвеня 2015 года.

 

Паводле Ampby.org.