Семінар па правах чалавека ў Магілёве

27 верасня ў Магілёве адбудзецца адукацыйны семінар па тэме міжнароднай салідарнасці і спосабах яе развіцця.

Адукацыйны семінар будзе праходзіць на працягу ўсяго дня, мерапрыемства будзе падзелены на блокі, і ў кожнага ўдзельніка ёсць магчымасць выбраць, у якім з блокаў ён будзе прысутнічаць. Удзел ва ўсіх блоках не з'яўляецца абавязковым, але пажаданы для найлепшага засваення інфармацыі.

Тэмы семінара: правы чалавека, дзеянні ў абарону грамадзскіх інтарэсаў (вырашэнне праблемаў горада, рэгіёна, стратэгіі і тактыкі дасягнення мэтаў), грамадзскі кантроль і назіранне ды інш.

Для ўдзелу ў семінары неабходна да 23 верасня 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Дадатковыя пытанні неабходна накіроўваць на электронную скрыню: belmpd@gmail.com.

Паводле studrada.org