Семінар па правах чалавека (Мінск)

21 траўня ў Мінску адбудзецца семінар у межах праграмы "Правы Чалавека "на пальцах". На працягу 2-х гадзін удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра гісторыю правоў чалавека, асноўныя паняцці ў праваабарончай дзейнасці. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце да 35 гадоў.

Пачатак мерапрыемства - а 19-й. Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца па 19 траўня 2015 года. Адрас мерапрыемства будзе паведамляцца зарэгістраваным кандыдатам.

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць паглыбленага вывучэння тэмы правоў чалавека, стажыровак у беларускіх і міжнародных моладзевых і праваабарончых арганізацыях.

Адукацыйная праграма "Правы Чалавека "на пальцах" ёсць часткай Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на электронны адрас: belmpd@gmail.com.

Паводле Ampby.org.